++ пішу ліст і прапаноўваю заехаць у баранавічы. з радасцю згаджаюцца. далей невялічкая перапіска, дзе ўдакладняюцца асаблівасці, магчымасці і верагоднасці. нават у апошнім лісце прашу вакалёра даніэля прывезці мне сухога соевага малака, бо ў нас дэфіцыт. зараз я з радасцю п'ю баранавіцкі растварымы кававы напой з соевым малаком. рабіў афішу, выкачаўшы з іхняга майспэйса шмат хардкор-фота з канцэртаў. проста і сціпла, без трэшу і ўгару. палякі ў гродна. назаўтра ў нас. сустракаю на вакзале, трохі спазніўшыся, бо перад гэтым сустракаў айкоін. праз сугробы ідзем. дома - суп. далей на аўтобусе ў клуб. там чэк. пуск людзей. першыя - местныя the allmax. 8 чалавек трасуць хайрамі пад сцэнай. доўгія рыкаюшчыя песні. у клідоры: дыстра-столік і дыстра-стулікі. брэсцкія нашыўкі ідуць з малатка, а то яны з'ядуць вашу сабаку. на сцэне - eyecoin з мінска. віка спакойна круціць жалеза. а потым яны разам спакойна/добра граюць. + месэдж паміж песнямі. «што гэта ў цябе за крыжы на руце?» - пытаюць з залі. а 8 хайратрасаў пераўтварыліся ў 8 мошэраў. але большасць стаялі, глядзелі ды слухалі. усіх павесяліў неўменько стэйдждайвер з брэста. апошнія - john doe. таксама доўга круцяць бубны і гэта таго каштавала (а в. атрымаў порцыю дыскіндэнц). палякі пачынаюць — народ узрушваецца, даволі масаваы стэйдждайвінг і хэндфоллінг (гэта звычайна так: валіцца чалавек галавой уніз ў цябе на вачах, а ты нічога не можаш з гэтым зрабіць). і мош. па крузе пабегаў ды сваліўся. сустракаўся са знаёмымі поглядамі і ўсміхаўся. + добры пасыл са сцэны, слухаеш, а потым хлопаеш. тут паджымае час з двух бакоў: і клуб трэба прыбіраць перад дыска і палякам трэба спяшацца на цягнік. але "яшчэ граць, крува-маць!" скандуюць з залі. і яшчэ адна песня і ўрубаюць святло. джоны до потныя і стомленыя хутка збіраюцца і пакуюцца ў грузавы адсек жоўтага бусіка і адвозяцца на вакзал, дзе паспяхова набываюцца квіткі за 5 хвілін да адпраўлення. і развітанне з усмешкамі. добры канцэрт. дзякуй усім, хто не перашкаджаў. д |
||