Мы папрасілі распавесьці пра сытуацыю былога дызайнера і выконваючага абавязкі арт-дырэктара NSLclub, прамоўтара Дзіму СКУ .
34: Калі і чаму зачыніўся клюб NSLclub?
Прычынай стала, як я лічу, несыходнасць дэбету з крэдытам і адмоўнае сальда. Разьліку не хапіла пацанам, але яны малайцы і трэба дзякаваць ім, што такой не асабліва прыбытковай справай займаліся столькі часу. А нам застаецца толькі не паўтараць іх памылак.
- Што цяпер будзе замест NSL?
- Будзе іншы клюб (не альтэрнатыўны), іншая назва і канцэпцыя. Спадзяюся, што цяперашнія ўладальнікі будуць з галавой падыходзіць да справы. А мы ўжо неяк прашчэмімся і туды.
- Якія клюбы ў Баранавічах ты б параіў наведаць (з тых, што засталіся)?
- Няма чаго раіць пакуль што, але, дзякуючы NSL, у горадзе зьявіўся няхілы прома-рух: некалькі груп, якія там-сям ладзяць розныя мерапрыемствы. Мы назіраем нараджэньне клюбнай культуры, якой 5 год таму тут нават і ня пахла.
- Пару словаў пра пляны.
- Мы зараз жывем у доме і робім у ім рамонт. Пасьля тут будуць выставы, кінапрагляды, сустрэчы ды воркшопы з майстар-клясамі, каб вучыць і вучыцца паляпшаць гэты сьвет навокал разам. Вэлкам!
ГІСТОРЫЯ Ў КАРЦІНКАХ
Каб ацаніць маштабы трагедыі, мы папрасілі Зьміцера выбраць самыя знакавыя афішы NSLclub і распавесьці іх гісторыю.
2004 год

“Безь Білета” гралі на адкрыцьці. І да гэтага часу ў Баранавічы іх прывозілі 6 разоў.

”Ляпісы” да свайго рэбрэндзінгу пагадзіліся адыграць умоўна за мяшок бульбы. Падаецца, самыя зорныя зоркі, якія гралі ў клюбе.

Найлепшы канцэрт у маім жыцьці. Афішу рабілі начытаўшыеся Гарохава, таму размясьцілі на ёй рэтушаванае фота Лі Пэры без касяка і з пустымі рукамі.

Найт-віжн. Вечарынка і фотавыстава.
2005

Чалавека са скрынкай на галаве на афішы я маляваў, карыстаючы пляншэт, адносіны зь якім у мяне не склаліся. Дагэтуль спакойна малюю мышкай. Dj Вілабаджа - гэта я. Нік такі прыдумаў, тыцнуўшы ў “выпадковае” слова ў кніжцы.

Афішу маляваў асадкай у бібліятэцы Акадэміі Мастацтваў. Маленькімі літарамі пад чалавечкам напісана: “И вместо сердца пламенный хардкор”. Гэта быў першы канцэрт, у якім браў удзел замежны (латыскі) гурт, тады гэта было яшчэ экзотыкай.

Джазавы канцэрт у ГДК, таксама нашых рук справа.

Ініцыятыва заахвочвалася, рабілі вечарынкі з супэр-атмасферай на альтэрнатыўным танцполе.

Афішу рабіў Паша Медок. Замест лога ўнізе – Нью Дыснэй Лэнд, але гэта ня мы прыдумалі, а дыспэтчарка, якая працуе ў таксі: “Які адрас? А-а, там, гэты, як яго? Дыснэй Лэнд ваш”.

Мой самы любімы бэкграунд, які я рабіў, пэцкаючы паперу ў фарбу на працы.

Панк-рок зоркі. Неверагодна, але факт.

Оўпэн эйр.
2006

Вось прыклад маляваньня мышкай.
Гэты год аказаўся самым непрадуктыўным: у клюбе усяго 2 канцэрты і некалькі закрытых паці. Глядзім: ужо 2006 год, а ў клюба няма ніводнага дазволу ні на што. І вось на гэты канцэрт прыходзяць 3 дзядзькі ў штацкім – і тэрмінова было прынята рашэнне рабіць вольны ўваход. Потым я бегаў з пакецікам і збіраў грошы. А гэтым штацкім дзядзям так спадабалася музыка, што набылі сабе па дыску Вялкі.

Для падтрымання тонусу 6 канцэртаў правялі ў ДК. Прывезьці гэтых літоўцаў на той момант ужо некалькі гадоў было маёй марай.
2007

Першы і адзіны на той момант канцэрт у Беларусі гэтых швэдзікаў. Потым яны яшчэ прыязджалі некалькі разоў, але ўжо турылі па Беларусі. Натхняльная атмасфера швэдзкай лазьні такая, што напісаў справаздачу ў МГ.

Зноў ручкамі-ручкамі.

Салянка.

"Кітайская" тыпаграфіка ад Пашы Медка. У той жа час праводзіўся конкурс шапак для сайту. Лепшыя і пераможцы зараз круцяцца рандомам.

Гэта афішу зрабілі ў маёй асабістай і віртуальнай дызайн-студыі RoboMuzh+, дзе любяць трэш і ўгар.

Вельмі падабаецца выдумляць цікавыя назвы для мерапрыемстваў.

Геаграфічна самыя далёкія артысты.

Спачатку гэтую афішу рабіў для Менску – для Папы Бо. Але гэты варыянт не
праканаў (вось, прыняты варыянт)

Самыя вэтэраны.
Канец 2007 году стаў вельмі насычаным (8 канцэртаў і 7 паці ў правялі ў сьнежні). Цікава, як ўсё пасьпяваў і адначасова пісаў па некалькі рэпортаў ў розныя газэты. (Вось адзін зь іх).
2008

У першай палове году было мала жывога гуку. Гэты дыджык пачынаў граць у клюбе, а цяпер зьехаў на ПМЖ у Маскву і Піцер, дзе і працуе па спецыяльнасці.

Выкарыстаў фота школы, дзе я вучыўся некалькі гадоў.

Зноў падаецца неверагодным.

Прома-кампанія за некалькі дзён да паці.

Назву прыдумаў сам.
2009

Часта здаралася, што афішы былі лепшымі за мерапрыемства. Ноччу я люблю паспаць, таму на дыска мяне рэдка можна было сустрэць.

Шык.

Рэдка здараецца, што фатаздымак так падыходзіць па сэнсе.

“Люблю хардкор в середине мая”.
***
Зьвязацца з прамоўтарам Дзімам
skoodima@gmail.com
722-99-68 (мэтэсэ)